17 лiстапада 2023, Пятніца, 4:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягамосць з Гародні: Нельга забіраць грошы ў людзей за тое, што яны жывуць

5
Ягамосць з Гародні: Нельга забіраць грошы ў людзей за тое, што яны жывуць
ФОТА: HRODNA.LIFE

Дзяцюк з Гародні выказаў салідарнасць з пратэстоўцамі.

«Мне пашанцавала, што я не дзяржаўны службовец. Але гэта не значыць, што ўлады не маюць інструментаў уплыву на прыватныя прадпрыемствы, не могуць націснуць на ўдзельнікаў пратэсту. Я не ведаю, што будзе заўтра, не ведаю, што будзе з працай. Можа, я сам буду «дармаедам» і выйду ўжо ў іншай ролі.

Я б хацеў, каб усё абладзілася мірна, каб прыслухаліся да народу. Нельга забіраць грошы ў людзей проста за тое, што яны жывуць і не прыносяць вам карысці», - цытуе маладзёна hrodna.life.

Сайт Charter97.org вёў онлайн-трансляцыю з акцыі пратэсту ў Гародні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках