24 красавiка 2024, Серада, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць прадпрыемстваў за год выраслі амаль удвая

Запазычанасць прадпрыемстваў за год выраслі амаль удвая

Пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках імкліва расце.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў звесткі пра стан разліку арганізацый, без уліку банкаў, страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, піша belmarket.by.

Паводле стану на 1 лютага адзначаецца рост пратэрмінаванай запазычанасці ў крэдытах і пазыках. У параўнанні з аналагічнай датай 2016 года яна павялічылася на 77,6% да 2,8 млрд. рублёў. На працягу студзеня пратэрмінаваная запазычанасць павялічылася на 7,3%. Пры гэтым у цэлым запазычанасць прадпрыемстваў перад банкамі ў крэдытах і пазыках скараціліся за месяц на 0,6% да 58,97 млрд рублёў, а ў гадавым вылічэнні на 3,7%.

Дэбіторская запазычанасць склала 29,7 млрд. рублёў за месяц скараціўшыся на 0,8%. У гадавым вылічэнні яна вышэйшая на 6,4%. Замежная дэбіторыка склала 7,07 млрд. рублёў, што на 2,8% менш, чым на 1 студзеня і на 3,1% — чым год таму.

Крэдыторская запазычанасць на 1 лютага дасягнула 38,7 млрд. рублёў, скараціўшыся за месяц на 2,2%, але павялічыўшыся за год на 7,4%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках