25 красавiка 2024, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты пазналі магілёўскага палкоўніка

161
Журналісты пазналі магілёўскага палкоўніка

Відэа з затрыманнем пасля «Маршу недармаедаў» у Магілёве шакавала беларусаў.

Belsat.eu распазнаў міліцыянта, які кіраваў затрыманнем, больш падобным на выкраданне. Ён бачны на відэазапісе затрымання, гэта намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Волкаў Сяргей Сямёнавіч.

Палкоўнік міліцыі СЯРГЕЙ ВОЛКАЎ

Людзі заблакавалі дарогу не міліцэйскаму аўтамабілю, які ў выніку павёз затрыманага ўдзельніка акцыі, у той час, як міліцыянты пачалі затрымліваць іншых асоб.

На пытанне журналіста, што адбываецца, і на прапанову прадставіцца, Сяргей Волкаў толькі паўтараў: «Не перашкаджайце, не парушайце правілы».

Пасля Маршу недармаедаў у Магілёве, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», затрымалі 8 чалавек.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках