20 красавiка 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка душыць народныя пратэсты і адначасова кленчыць грошай у МВФ

42
Лукашэнка душыць народныя пратэсты і адначасова кленчыць грошай у МВФ

Дыктатар сустрэўся сёння з кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Пітэрам Долманам.

Беларусь, як сцвярджае БелТА, разлічвае атрымаць крэдыт МВФ на 3,5 млрд даляраў. Бюджэт Беларусі, сцвярджае міністр фінансаў Максім Ермаловіч, не супярэчыць чаканням МВФ, засталося толькі «прыняць адпаведную палітычную пастанову і ўвайсці ў праграму».

Сярод пытанняў, якія засталіся ў МВФ да Беларусі, кажа Ермаловіч, - узровень кампенсацыі выдаткаў на ЖКГ і стратэгія павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Тым часам затрыманні на мірных акцыях пратэсту «недармаедаў» могуць паставіць пад пагрозу «ліберальную адлігу» ў стасунках з Брусэлем і Вашынгтонам. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей дапускаў, што «працэс нармалізацыі стасункаў Беларусі з Еўразвязам можа спыніцца». Але аб стасунках з МВФ на фоне затрыманняў не гаварылася.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках