24 красавiка 2024, Серада, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ адказаў актывісту Ігару Случаку ў вершах

4
БАТЭ адказаў актывісту Ігару Случаку ў вершах

Актывіст Ігар Случак заклікаў барысаўскі клуб шырэй выкарыстоўваць беларускую мову, на што атрымаў арыгінальны адказ.

Беларускі актывіст Ігар Случак на сваёй старонцы ў Facebook размясціў фатаграфіі афіцыйнага адказу генеральнага сакратара БАТЭ Андрэя Вашкевіча на запыты, якія паступалі ў клуб.

«Адказы БАТЭ па-сапраўднаму чэмпіёнскія, а перапіска — адное задавальненне. Другі год запар — у вершаванай форме і з сапраўдным беларускім духам, дзе ёсць месца для беларускай мовы, вышыванкі і адсылкі да «Пагоні» Максіма Багдановіча. Дзякуй, дужа прыемна! І добры прыклад для іншых футбольных клубаў Беларусі», - напісаў Случак.

«...У далёкіх краінах чужых

На тамтэйшых калег-чэмпіёнаў

З роднай мовай у сэрцах сваіх

Мы выходзім на ўсе стадыёны.

І калі на замежных палях

Зноў сустрэнем «Баварыю» тую,

Успомнім пену на грозных канях,

Успомнім Вострую Браму святую!»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках