24 красавiка 2024, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёмасць «Шклозавода Ялізава» хочуць прадаць мінімум за 32 мільёны рублёў

5
Маёмасць «Шклозавода Ялізава» хочуць прадаць мінімум за 32 мільёны рублёў
ФОТА: SB.BY

Кіраўнік шклозавода абвясціў паўторны адкрыты аўкцыён для продажу трыма лотамі маёмасці прадпрыемства.

Інфармацыя аб гэтым размешчаная на адзіным партале звестак аб банкруцтве, паведамляе tut.by.

Першы лот уключае вытворчыя цэхі і дапаможныя памяшканні агульнай плошчай 44,9 тысяч кв м, размешчаныя на аб'яднаных зямельных надзелах агульнай плошчай 25,667 га. Стартавы кошт — 26,5 млн рублёў. Раней не знайшлося ахвотных купіць маёмасны комплекс за 29 млн рублёў.

Пад другім лотам ідзе інвентар, сыравіна, прадукцыя на агульную суму 4,8 млн рублёў.

Лот №3 дэбіторская запазычанасць 6 кампаній на агульную суму амаль 880 тысяч рублёў.

Крок аўкцыёну складае 5% ад пачатковага кошту лота.

Аўкцыён адбудзецца 28 сакавіка на самім заводзе ў паселішчы Ялізава.

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці 12 красавіка 2016 года прыняў пастанову аб прызнанні банкрутам шклозавода «Ялізава» і адкрыцці ў дачыненні да яго ліквідацыйнай вытворчасці на 1 год. «Але гэта не азначае закрыццё завода. Праз працэдуру ліквідацыі прадпрыемства вызваляецца ад пазык», — адзначалі ў судзе.

Прадпрыемства можа перайсці да новага ўласніка. Гэтым уласнікам, хутчэй за ўсё, стане дзяржава, якая з'яўляецца асноўным крэдыторам.

Пакуль шклозавод «Ялізава» — гэта беларуска-аўстрыйскае прадпрыемства. Акцыянерамі кампаніі з'яўляюцца аўстрыйская Foton GmbH (раней ATEC Holding GmbH) — 65% акцый, і Дзяржаўны камітэт маёмасці Беларусі (35%). Кампанію кантраляваў вядомы беларускі бізнэсовец Аляксандр Мураўёў, які быў у мінулым годзе затрыманы паводле справы «Мотавела», а ў студзені прысуджаны да 11 гадоў калоніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках