24 красавiка 2024, Серада, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Савіцкая: Вельмі люблю Беларусь, але сюды ніхто не кліча

1
Галіна Савіцкая: Вельмі люблю Беларусь, але сюды ніхто не кліча
ГАЛІНА САВІЦКАЯ

Чэмпіёнка свету-1981 у складзе каманды СССР у баскетболе распавяла, што ў Менску па заканчэнні кар'еры яна была незапатрабаванай.

Бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў у Сэуле, чэмпіёнка свету-1981 у складзе каманды СССР Галіна Савіцкая ў інтэрв'ю «Прессболу» распавяла, што ў Менску па заканчэнні кар'еры яна была незапатрабаванай. З 1989 года Савіцкая жыве ў Гішпаніі.

- Давай на фінішы павернем размову да беларускай тэмы. Чаму рэдка бываеш на радзіме?

- Калі дзеці былі маленькімі, увесь час прысвячала ім. Да таго ж гуляла да сарака. А цяпер... Ніхто не кліча. Я вельмі люблю Беларусь, ганаруся, што беларуска. Заўсёды студэнтам гэта кажу, распавядаю пра нашу краіну.

З задавальненнем прыехала б, скажам, летам дапамагчы нацыянальнай камандзе або клубу. Не прэтэндую на ролю трэнера — спакойна магу выступіць у ролі кансультанта. Мне было б вельмі цікава. Але я ж не магу навязвацца. Ініцыятыва, мне здаецца, павінна зыходзіць з Менска. Вядома, калі ёсць ахвота супрацоўнічаць, выкарыстоўваць з карысцю для справы мае веды, досвед.

Магчыма, людзі ў федэрацыі думаюць, маўляў, яна ў сваёй Гішпаніі забранзавела, у яе непад'ёмныя фінансавыя запыты. Паверце, гэта не так. Я з таго несапсаванага пакалення савецкіх людзей, для якіх значна важней цікавасць да працы, чым матэрыяльнае ўзнагароджанне, - сказала Савіцкая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках