24 красавiка 2024, Серада, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапавец у цывільным: Мне гэтая форма выдаецца дзяржавай

136
Амапавец у цывільным: Мне гэтая форма выдаецца дзяржавай
ФОТА: SB.BY

Дзяржава экіпіруе «шунявак» за кошт падаткаплацельшчыкаў.

Падчас суда над адным з затрыманых за ўдзел у «Маршы недармаедаў» супрацоўнік АМАПа распавёў, што цывільнае адзенне — штаны і спартыўны касцюм, у якой сілавікоў заўважаюць на розных акцыях, ім выдае дзяржава, паведамляе tut.by.

У судзе Цэнтральнага раёна разглядалі ўдзел у «Маршы недармаедаў» 29-гадовага беспрацоўнага Арцёма Скарабагатага. Мужчына атрымаў 15 сутак арышту. Ён сцвярджае, што ў «Маршы недармаедаў» наогул не браў удзелу. Між тым амапаўцы Аляксандр Кулеш і Сяргей Куцко, якія выступілі сведкамі на працэсе, заявілі, што бачылі яго там. Прычым затрыманы парушаў закон — ішоў у чорнай масцы. Пры гэтым вялікага заплечніка за спіной маладога чалавека яны не заўважылі, а колер шапкі не запомнілі. Толькі зялёныя штаны.

Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што на акцыі пратэсту працавалі ў цывільным. Аб тым, што малады чалавек парушае закон, яны яму паўтаралі некалькі разоў. Ці чуў ён іх, амапаўцы дакладна не ўпэўненыя.

— Чаму вы не паказалі сваё пасведчанне, каб мой падабаронны зразумеў, што да яго прад'яўляюць патрабаванні менавіта супрацоўнікі міліцыі, — пацікавілася адвакатка Аліна Шостак.

— Там было шмат народа, маглі і забраць (пасведчанне. — Заўв. TUT.BY), — адказаў сведка Сяргей Куцько.

Яго напарнік Аляксандр Кулеш таксама распавёў, што цывільнае адзенне амапаўцам выдае дзяржава.

— Штаны і спартыўны касцюм — гэта ўласнасць дзяржавы. Мне гэтая цывільная форма выдаецца, — заявіў сведка.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках