29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі ўгаворваюць беларусаў працаваць за $100 у месяц

163
Чыноўнікі ўгаворваюць беларусаў працаваць за $100 у месяц

У Міністэрства працы лічаць, што «лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе».

Беларускія чыноўнікі ўгаворваюць народ працаваць за 100-200 даляраў у месяц. Такая, маўляў, эканамічная сітуацыя і нічога тут не зробіш.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю sb.by начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун. Пры гэтым ён прызнаў, што «не кожны хоча атрымліваць 250-400 рублёў». «Але такая ўжо зараз сітуацыя», - дадаў ён, не ўдакладніўшы, чаму такая сітуацыя склалася ў Беларусі.

Чыноўнік таксама адзначыў, што, калі яму патрэбная была праца, ён згаджаўся на любыя грошы. «Не хочацца быць банальным, але ўсе ж лепш сініца ў руцэ, чым журавель ў небе», – дадаў Такун.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках