24 красавiка 2024, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску прайшла акцыя салідарнасці з героямі Маршаў пратэсту

8
У Ваўкавыску прайшла акцыя салідарнасці з героямі Маршаў пратэсту

Актывіст вывесіў бел-чырвона-белыя сцягі ў знак падтрымкі.

У Ваўкавыску былы кандыдат у дэпутаты грамадскі актывіст Аляксандр Сезень правёў акцыю салідарнасці з затрыманымі ў Менску, Магілёве і Горадні актывістамі.

На адным з дамоў з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі ў знак падтрымкі і супраць Дэкрэта №3, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Сваім дзеяннем мы хочам выказаць падтрымку і салідарнасць з тымі людзьмі, якіх незаконна затрымалі. Мы хочам паказаць, каб людзі не баяліся, каб бачылі, што ёсць людзі, якія не згодныя, і ў раённых гарадах. Мы хочам сказаць, што мы салідарныя з усімі, хто выступае супраць гэтай сістэмы, супраць гэтых дурных дэкрэтаў», - распавёў Аляксандр Сезень. Грамадскі актывіст у найбліжэйшыя дні плануе правесці яшчэ некалькі акцый салідарнасці з актывістамі, што знаходзяцца за кратамі.

ФОТА З САЙТА RACYJA.COM
ФОТА З САЙТА RACYJA.COM
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках