18 красавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Кошты паліва будуць паступова мяняцца

33
«Белнафтахім»: Кошты паліва будуць паступова мяняцца

За апошні час кан'юнктура нафтавага рынку значна пагоршылася, заявілі ў «Белнафтахіме».

Паступова скарачаюцца суадносіны каціровак нафты і экспартнага кошыка нафтапрадуктаў, што адмоўна ўплывае на эфектыўнасць нафтаперапрацоўкі, гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце «Белнафтахіма».

«У Расеі з 2015 года ў нафтавай сферы рэалізуецца «падатковы манеўр», які набліжае кошт нафты для Беларусі да сусветнага. За перыяд са студзеня 2015 года да сакавіка 2017 года кошт нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырас на 75 адсоткаў.

Паводле ўсіх існых эканамічных законаў павелічэнне кошту сыравіны непазбежна прыводзіць да павелічэння кошту гатовага прадукту.

У той жа час у Беларусі кошты аўтамабільнага паліва не мяняліся больш за два гады. За гэты перыяд у выніку дэвальвацыі беларускага рубля кошты нафтапрадуктаў у даляравым эквіваленце знізіліся на 25 адсоткаў. У студзені 2015 года 1 літр аўтабензіну АІ-95 каштаваў 0,83 даляра, у сакавіку 2017 году - 0,62 даляра. Кошт 1 літра дызельнага паліва знізіўся за гэты перыяд з 0,86 да 0,64 даляра.

Кошты, сфармаваныя ў пачатку 2015 года, былі рэнтабельныя для вытворцы пры кошце нафты блізу 45 даляраў за барэль і курсе беларускага рубля 1,4 рубля за 1 даляр ЗША.

Што адбываецца цяпер?

Кошт нафты вырас да 52 даляраў за барэль, курс даляра ЗША складае 1,9 рубля, павялічыліся ў 1,5 разы акцызы, а новы этап «падатковага манеўру» на 23,7 даляра пагаршае эфектыўнасць нафтаперапрацоўчых заводаў на кожнай тоне сыравіны.

У выніку дзеяння ўсіх гэтых фактараў - гэта значыць, уплыву кан'юнктуры рынку - рэнтабельнасць вытворчасці і рэалізацыі маторнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі стала адмоўнай.

Пры гэтым у сярэдзіне сакавіка раздробныя кошты бензіну на расейскіх АЗС ужо перавысілі ўзровень беларускіх (у Маскве - на 6 адсоткаў, у Смаленску - на 2 адсоткі). Ва Украіне кошт дызельнага паліва вышэйшы, чым у Беларусі, на 27 адсоткаў, на бензін АІ-95 - на 46 адсоткаў. У Літве, Латвіі, Польшчы ДП даражэйшае за беларускае на 75 адсоткаў, бензін АІ-95-К5 - на 85-97 адсоткаў.

Актыўная мадэрнізацыя НПЗ дазволіла Рэспубліцы Беларусь першай сярод краін СНД перайсці на выпуск маторнага паліва самага высокага ўзроўню якасці, знізіць нагрузку на экалогію і ўзровень вытворчых выдаткаў. А значыць, даць аўтааматарам якаснае і недарагое аўтамабільнае паліва.

Каб беларускі спажывец і далей атрымліваў прадукт самага высокага класа і сярэднім коштам, неабходна далейшае развіццё НПЗ - удасканаленне вытворчасці, павелічэнне глыбіні перапрацоўкі нафты, пашырэнне асартыменту і павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі да патрабаванняў перспектыўных сусветных стандартаў якасці. Толькі ў 2017 годзе на фінансаванне інвестыцыйных праектаў беларускай нафтаперапрацоўкі неабходна накіраваць больш за 400 млн даляраў ЗША.

НПЗ ужываюць захады для максімальнага скарачэння выдаткаў. Але праз негатыўныя вонкавыя фактары і нізкія кошты нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку забеспячэнне эфектыўнай работы заводаў і фінансаванне іх мадэрнізацыі застаюцца праблемнымі пытаннямі.

Таму павышэнне коштаў нафтапрадуктаў жыццёва неабходнае для НПЗ. Варта разумець, што значнага росту не адбудзецца, змяненне коштаў будзе паэтапным і паступовым», - адзначылі ў кампаніі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках