25 красавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Вулічныя акцыі прымусяць уладу паважаць народ

5
Андрэй Стрыжак: Вулічныя акцыі прымусяць уладу паважаць народ
АНДРЭЙ СТРЫЖАК

Менавіта ўлада ініцыявала акцыі пратэсту сваёй бяздарнай палітыкай.

Суддзя Цэнтральнага раёна горада Гомеля Андрэй Кармановіч прысудзіў актывіста незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэя Стрыжака да 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

Адразу пасля прысуду актывіст даў каментар сайту Charter97.org.

- Гэты прысуд абсалютна ніяк не паўплывае на маю дзейнасць, бо я ўжо далёка не першы дзень займаюся праваабарончай дзейнасцю, развіццём прафзвязнага руху і абсалютна гатовы да ўсялякага кшталту сітуацый. Нічога звышнатуральнага не адбылося. Мы прадаўжаем актыўную падрыхтоўку да акцыі 25 сакавіка і я ўпэўнены, што людзі выйдуць пратэставаць, нягледзячы ні на што.

Хачу падкрэсліць, што ўдзельнікі акцый павінны памятаць: улады спрабуюць рэпрэсаваць менавіта палітычных актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў, гэта значыць тых, хто, на іх думку, з'яўляецца арганізатарамі масавых акцый пратэст, а не простых беларусаў, якія выходзяць на плошчы.

Кожны разважны чалавек, які жыве ў Беларусі разумее, што пратэсты ініцыяваныя самой уладай, яе бяздарным эканамічным і сацыяльна-палітычным складнікам.

- Што б вы хацелі перад Днём Волі сказаць беларусам?

- 25 сакавіка – гэта вельмі важны дзень з пункту гледжання таго, што мы павінны паказаць ўладам: сілай нельга размаўляць з народам, бо менавіта народ – носьбіт улады ў дзяржаве.

Я вельмі хачу, як і ўсе беларусы, каб улада ў нас была адэкватнай, зменнай, дэмакратычнай і для гэтага, уласна кажуць, мы і павінны выходзіць на акцыі пратэсту.

Калі на Захадзе сістэма адбудаваная і ўсе разумеюць, што больш за два тэрміны сядзець няма ніякага сэнсу, то нашых уладаў гэтаму могуць навучыць вулічныя акцыі.

Нагадаем, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікалі суграмадзян з Менска і рэгіёнаў выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры сталіцы, а 26 сакавіка – на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках