23 красавiка 2024, aўторак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты заклікалі ЕК да рашучых дзеянняў у дачыненні да «Газпрама»

1
Еўрадэпутаты заклікалі ЕК да рашучых дзеянняў у дачыненні да «Газпрама»

Група еўрадэпутатаў нагадала Еўракамісіі аб кампенсацыі для краін, якія мелі страты ў сувязі з дзейнасцю манапаліста.

Група ўплывовых еўрадэпутатаў заклікала Еўрапейскую камісію да рашучых дзеянняў у дачыненні да канцэрна «Газпрам», якія злоўжывае сваім становішчам манапаліста. Еўрадэпутаты патрабуюць, каб краінам, пацярпелым ад дзейнасці канцэрна, была выплачаная кампенсацыя, паведамляе «Радыё Польшча».

Зварот да ЕК звязаны з тым, што нядаўна кіраўніцтва «Газпраму» заявіла, што не будзе злоўжываць сваім дамінантным становішчам на рынку. Некалькі дзён таму Еўракамісія пастанавіла, што заявы канцэрна дастаткова для таго, каб зняць з яго абвінавачанні ў манапалістскіх практыках у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў завышэнні коштаў з уласнага меркавання. На сёння Брусэль чакае, пакуль краіны-чальцы ЕЗ выкажуць свае меркаванні аб гэтым пытанні.

У сваім звароце да еўракамісара ў пытаннях канкурэнцыі еўрадэпутаты напісалі, што саступкі, на якія пайшоў «Газпрам» - гэта крок у правільным кірунку. Пры гэтым яны выказалі расчараванне з нагоды таго, што ўступнае пагадненне замоўчвае аб кампенсацыях для краін, якія цягам некалькіх гадоў мелі страты ў сувязі з дзейнасцю канцэрна. У пагадненні таксама няма інфармацыі аб фінансавых штрафах за парушэнне заканадаўства Еўразвязу.

«Гэта небяспечны прэцэдэнт», - напісалі ў сваім лісце еўрадэпутаты і запатрабавалі, каб Еўракамісія прыняла пад увагу даследаванні рынку і гарантавала «сумленны разлік». «Гэта магло б стаць ясным сігналам, што еўрапейскія правілы абавязковыя для ўсіх, і на іх парушэнне ніхто не будзе заплюшчваць вочы», - адзначаецца ў дакуменце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках