28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зварот грамадзянскай супольнасці Беларусі да еўрапейскіх інстытутаў

11
Зварот грамадзянскай супольнасці Беларусі да еўрапейскіх інстытутаў

Супрацоўніцтва Захаду з афіцыйным Менскам - занадта паспешлівае і не абгрунтаванае.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі са зваротам да Еўразвязу, ЗША і Канады, паведамляе bchd.info.

Зварот адкрыты да падпісання, і колькасць яго падпісантаў будзе павялічвацца.

Еўрапейская рада

Еўрапарламент

Еўрапейская камісія

ПА АБСЕ

Урад дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Звязу

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі

Усе зацікаўленыя асобы

Мы, кіраўнікі і прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый і арганізацый Беларусі,

Вітаючы намаганні, што прымаюцца еўрапейскімі палітыкамі ў мэтах спрыяння дыялогу і каштоўнасна-арыентаванага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам, а таксама дзяржавамі-чальцамі ЕЗ на фоне новых пагроз з боку Расейскай Федэрацыі ў дачыненні да суверэнітэту дзяржаў Усходняй Еўропы;

Выказваючы вам падзяку за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і салідарнасці з тымі, хто зазнае палітычны пераслед у Беларусі за свае

дэмакратычныя перакананні;

звяртаемся да кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу, Еўрапейскага Парламента, Еўрапейскай камісіі, АБСЕ, урадаў дзяржаў-чальцоў ЕЗ, міжнародных праваабарончых арганізацый і ўсіх зацікаўленых асоб з наступным зваротам.

Улічваючы значнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, маштабныя арышты кіраўнікоў апазіцыйных палітычных сіл (БХД, АГП, «Рух за Свабоду»), удзельнікаў масавых акцый пратэсту ў гарадах Беларусі супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўлад і дэкрэту №3, які мы ўважаем за парушэнне дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама дзеянняў з боку беларускіх улад для дыскрэдытацыі сваіх апанентаў і запалохвання беларускага грамадства,

заклікаем Вас не ўкладаць пагадненняў з рэжымам Лукашэнкі аб правядзенні міжпарламенцкіх ды іншых акцый, усялякіх магчымых пагадненняў да нармалізацыі сітуацыі, вызвалення палітычных зняволеных, прызначэння пакарання вінаватым у затрыманні і збіцці ўдзельнікаў мірных дэманстрацый.

Мы выказваем здзіўленне адсутнасцю належнай рэакцыі міжнароднай супольнасці на гвалтоўныя дзеянні беларускіх праваахоўнікаў і падпісаннем паміж кіраўніцтвам ПАРЕ і Рэспублікай Беларусь пагаднення аб правядзенні сэіі ПА АБСЕ ў Менску, новых пагадненняў з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, выдачай 2,2 мільёнаў еўраў Еўрапейскім Звязам на праекты для развіцця рэгіёнаў выключна мясцовай вертыкалі з ігнараваннем удзелу ў іх грамадзянскай супольнасці Беларусі. Гэта адбываецца ў час, калі беларускія ўлады пачалі шырокамаштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларускай апазіцыі і ўдзельнікаў мірных пратэстаў супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўлад. За апошнія тыдні амаль 200 чалавек ва ўсёй Беларусі арыштаваныя і адбываюць адміністрацыйныя тэрміны або пакараныя штрафамі за выкарыстанне права на свабоднае выказванне свайго меркавання і права на мірныя сходы. У дадатак улады распачалі пераслед прадстаўнікоў незалежных сродкаў масавай інфармацыі, каб схаваць злачынныя дзеянні беларускіх праваахоўнікаў ад беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці. Адначасова беларускае кіраўніцтва выкарыстоўвае дзяржаўныя мэдыі для дыскрэдытацыі мірных акцый пратэсту, запалохвання і дэзінфармацыі насельніцтва, што толькі паглыбляе напружанасць і раскол у беларускім грамадстве.

Мы разглядаем крокі дэмакратычных краін Еўропы, ЗША і Канады для паглыблення супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам як паспешлівыя і неабгрунтаваныя. Мы ведаем, што прадстаўнікі апазіцыйных палітычных сіл не былі запрошаныя на сустрэчу з дэлегацыяй АБСЕ, якая толькі што наведала Менск, што, на нашу думку, не адпавядае прынцыпам супрацоўніцтва, якія грунтуюцца на каштоўнаснай базе.

Беларускія дэмакратычныя сілы прадаўжаюць сваё супрацоўніцтва і рыхтуюцца да правядзення шырокіх акцый пратэсту супраць беззаконных дзеянняў улады і вяртання грамадзянам іх канстытуцыйных правоў 25 сакавіка 2017 года падчас святкавання 99-й гадавіны заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі - дня Волі. Мы, як грамадзяне Беларусі, патрабуем ад беларускага кіраўніцтва неадкладных захадаў для паляпшэння сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

Мы шчыра спадзяемся, што Еўрапейская дэмакратычная супольнасць будзе выступаць на баку простых грамадзян Беларусі і надалей падтрымліваць барацьбу беларускага грамадзянскай супольнасці за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне, а пры далейшым пагаршэнні сітуацыі разгледзіць пытанне вяртання абмежаванняў супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках