25 красавiка 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ хочуць абмежаваць грашовыя пераводы ва Украіну

7
У РФ хочуць абмежаваць грашовыя пераводы ва Украіну

Гаворка ідзе пра фактычную забарону пераводаў фізічнымі асобамі грошай праз плацежныя сістэмы.

Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў пятніцу, 17 сакавіка, у другім чытанні законапраект пра абмежаванне грашовых пераводаў з РФ у замежныя дзяржавы з дапамогай замежных плацежных сістэмаў, які тычыцца пераводаў ва Украіну, паведамляе DW.

Як адзначае выданне, такі законапраект з'яўляецца адказам расейскіх уладаў на забарону дзейнасці расейскіх аплатных сістэмаў ва Украіне, уведзеную ў кастрычніку 2016 года.

У прапанаваных у другім чытанні папраўках да законапраекта пазначана, што калі нейкая замежная дзяржава ўводзіць забарону на працу расейскіх аплатных сістэмаў, у адказ забараняюцца грашовыя пераводы з Расеі на тэрыторыю гэтай дзяржавы з дапамогай замежных плацежных сістэмаў.

У выпадку прыняцця дакумента ў трэцім чытанні, перавод грашовых сродкаў з Расеі ва Украіну зможа быць ажыццёўлены толькі з дапамогай аператара, кантраляванага расейскімі юрыдычнымі асобамі.

Як піша выданне, паколькі дзейнасць такіх аператараў ва Украіне не дазволеная, то гаворка ідзе пра фактычную забарону пераводу фізічнымі асобамі грошай праз плацежныя сістэмы.

У той самы час банкаўскія пераводы не трапляюць пад абмежаванні.

Нагадаем, 16 сакавіка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны "Аб прымяненні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мераў (санкцый)" у дачыненні да расейскіх банкаў з дзеллю дзяржавы, якія працуюць ва Украіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках