20 красавiка 2024, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гурт Agata сарваў авацыі ў Варшаве

1
Беларускі гурт Agata сарваў авацыі ў Варшаве
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Камеральны канцэрт арт-фолк дуэту Agata з поспехам прайшоў у сталіцы Польшчы.

Камеральныя канцэрт беларускага арт-фолк дуэту Agata сабраў некалькі дзясяткаў гледачоў у Варшаўскім клубе «Склад Бутэлек». Выступ артыстаў і працяглыя авацыі публікі чарговым разам пацвердзілі вялікую цікавасць да беларускай фолк-музыкі за мяжой, паведамілі Charter97.org арганізатары канцэрту.

Agata ў сваіх аранжыроўках выносіць народныя песні за рамкі стандартных інтэрпрэтацый. Кампазіцыі дуэта ўяўляюць спалучэнне фальклору з сучаснымі музычнымі стылямі. Абрадавыя напевы і дахрысціянскія песні Беласточчыны і Палесся ў выкананні артыстаў дазваляюць паглядзець на народную музыку з новай перспектывы.

Артысты і арганізатары спадзяюцца, што беларускія канцэрты стануць трывалым складнікам варшаўскага культурнага жыцця.

ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках