29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд не можа справіцца з ідэальна ўпакаванай кантрабандай з Беларусі

19
Рассельгаснагляд не можа справіцца з ідэальна ўпакаванай кантрабандай з Беларусі

Найбліжэйшым часам у РФ чакаюць рэзкага росту паставак прадуктаў з Беларусі.

Пры гэтым Менск падазраюць у рээкспарце прадуктаў з ЕЗ, якія Масква ўвозіць на сваю тэрыторыю забараніла.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2016 годзе Беларусь завезла з Польшчы ўдвая больш яблыкаў і ў сем разоў больш груш у параўнанні з 2015 годам. У 40 разоў выраслі пастаўкі сялера, у 5,5 - балгарскага перцу, у 5 - грыбоў. Таксама ўпершыню былі імпартаваныя шпінат, спаржа і артышок.

Дырэктар развіцця «Распрадсаюзу» Дзмітрый Вострыкаў заяўляе, што часцяком польская прадукцыя проста перапакоўваецца ў Беларусі, пасля чаго свабодна паступае на расейскі рынак. З ягоных слоў, спыніць пастаўкі можна толькі ў выпадку, калі прадукцыя ўвозіцца ў незапакаваным выглядзе і перарабляецца толькі дакументы, паведамляюць «Известия».

У выпадку ж пераўпакоўкі, адзначаюць у Рассельгаснаглядзе, прасачыць, адкуль прыйшла прадукцыя, складана. «Калі беларускія нядобрасумленныя пастаўшчыкі ўсё ідэальна перапакавалі, сфабрыкавалі дакументы і паставілі на іх афіцыйныя пячаткі, то мы нічога не можам зрабіць», - заяўляюць у ведамстве.

Дзмітрый Вострыкаў адзначыў, што рээкспарт Беларуссю польскіх прадуктаў аказвае ціск на расейскі рынак, таму што кошт польскіх прадуктаў ніжэйшы за расейскія.

Нагадаем, што Расея таксама заяўляе аб рээкспарце Беларуссю ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з Украіны. Менск усё абвінавачванні адмаўляе, а Лукашэнка нават даручыў вывучыць магчымасць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта за «нанясенне шкоды Беларусі».

Цяпер МУС Беларусі ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржкантролю і Мінсельгасхарчам актыўна збіраюць матэрыялы на дзеянні Рассельгаснагляду.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках