19 красавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Троіца» пачала збор сродкаў на выданне новага альбома

2
«Троіца» пачала збор сродкаў на выданне новага альбома

Запіс матэрыялу музыкі хочуць зрабіць у Варшаве.

Этна-трыа «Троіца» распачало краўдфаўндынгавую кампанію збору сродкаў на выданне новага альбома. Запіс матэрыялу музыкі хочуць зрабіць у Варшаве, на той жа студыі, дзе нарадзіўся папярэдняя кружэлка «Зімачка», паведамляе «Еўрарадыё».

«Новыя песні гатовыя ўжо даўно, з папярэдняга дыска мінула ўжо дзве тройцы — шэсць гадоў. Тры гады мы шукалі грошы на запіс, звярталіся ў СМІ, спонсараў спрабавалі знайсці, але не атрымалася, — каментуе лідар гурту Іван Кірчук. — Таму многія песні ўжо гучалі на фестывалях, нават на тых, да якіх мы ішлі 20 гадоў, напрыклад на Womad Festival. Але будуць і зусім новыя, якія нідзе яшчэ не гучалі песні. Колькі іх будзе, залежыць ад сабраных грошай. Пытанне ж у тым, што мы жадаем зрабіць альбом па гучанні такі ж, як «Зімачака». Вы ж ведаеце, колькі ўзнагародаў мы атрымалі за яго. А ў Беларусі, на жаль, няма такога гукарэжысёру, які так добра ведае этнічную музыку, ведае, як запісваць усе гэтыя інструменты…»

Паводле падлікаў музыкаў, запіс у варшаўскай студыі і выданне новага альбома абыдзецца прыкладна ў 36 000 рублёў. За пяць дзён у краўдфаўндынгу на платформе talaka.by паўдзельнічала 11 чалавек, якія сабралі 3% ад неабходнай сумы (1415р.). Да канца кампаніі засталося 56 дзён.

Сваім будучым спонсарам музыкі прапануюць 14 камплектаў падарункаў, у залежнасці ад сумы ахвяравання. За 5 рублёў унёску «Троіца» абяцае звычайную падзяку. За 4000 рублёў — карпаратыўны паўакустычны канцэрт на 20-25 чалавек. Новы, яшчэ не запісаны альбом, можна забраніраваць за 20 рублёў, за 30 рублёў ён будзе падпісаны музыкамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках