19 красавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дармаеды ў кабінетах давялі краіну да ручкі

40
Дармаеды ў кабінетах давялі краіну да ручкі

Абураныя жыхары Лунінца выйшлі на стыхійны мітынг.

«Краіна збанкрутавала. Я не ведаю, куды мы коцімся. З кожным годам усё больш і больш спаборніцтваў. Іншыя краіны адмаўляюцца, а мы праводзім. Нам ужо відовішчаў не трэба, на хлеб не стае. Заходжу ў інтэрнэт: «Найлепшы хакеіст «Залатой шайбы» - Коля Лукашэнка» Ну вядома ж ён будзе найлепшым. Трэнер персанальны, усе магчымасці ў яго, тата форму купіць. У мяне ўнук падрастае, я за сваю пенсію яму нават канькі не куплю. Я абураны гэтым падаткам на «дармаедства». У Лунінцы закрыліся ўсе прадпрыемствы. На нашым горадаўтваральным прадпрыемстве «Электрарухавікі» раней працавала больш за 2200 чалавек, а цяпер 400. Ну якія могуць быць падаткі? Моладзь павальна ў Расею едзе. Дзеці без бацькоў растуць. Людзі ў Расеі працуюць як на катарзе, а потым прыязджаюць - і яны дармаеды. Ну якія яны дармаеды? Яны працуюць, корміць дзяцей сваіх. Я мяркую, што асноўныя дармаеды ў нас сядзяць ва ўрадзе. Усе кабінеты занятыя, чым яны там займаюцца? У нас усё ляжыць, нічога не працуе. Ва Украіне вайна ідзе, а нашы пенсіянеры туды па прадукты ездзяць. Не зразумела, чым наш урад займаецца. Цэлымі днямі Лукашэнка ў тэлевізары, усё кажа пра тое, што мы будзем жыць лепш. Мне 62 гады і ўсё не магу дачакацца, калі мы будзем жыць лепш. Мяне, як былога спартоўца, крыўдзяць гэтыя «калядныя турніры», «найлепшы хакеіст», як яго прамігалі, такі талент, - распавёў жыхар Лунінца.

18 сакавіка ў Лунінцы на галоўную плошчу выйшла блізу 20 чалавек, каб распавесці пра свае праблемы.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках