20 красавiка 2024, Субота, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Літвы: Польшча дала зразумець, што энэргія з БелАЭС застанецца ў Еўропе без збыту

13
Прэм'ер Літвы: Польшча дала зразумець, што энэргія з БелАЭС застанецца ў Еўропе без збыту

Краіны Балтыі шукаюць спосабы, як тэхнічна зрабіць так, каб электрычнасць з Астравецкай АЭС не трапляла на рынак.

Прэм'ер Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў, што пастанова Польшчы не набываць электраэнэргію з Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, паказвае, што для гэтай электраэнэргіі рынак можа быць закрыты.

«Пастанова Польшчы - вельмі важны сігнал і, магчыма, (ён) прымусіць перагледзець перспектывы гэтага праекта. Тое ж самае я казаў на сустрэчах у Еўракамісіі (ЕК) з Жанам-Клодам Юнкерам і старшынём Еўрапейскай Рады Дональдам Тускам - што гэта не толькі небяспечны праект, але ён парушае і канкурэнцыю, і, нарэшце, парушае інтарэсы нашай нацыянальнай бяспекі ў плане дзяржавы, яе захавання», - сказаў Сквярняліс журналістам у панядзелак.

З ягоных слоў, Варшава накіравала сігнал Менску, што ў Еўразвязе (ЕЗ) рынку збыту для электраэнэргіі з БелАЭС можа не быць, піша delfi.lt.

«Гэта вельмі важны сігнал для таго боку, што рынак, ва ўсякім выпадку, у ЕЗ, можа быць рэальна закрыты», - запэўніваў прэм'ер.

З ягоных слоў, цяпер краіны Балтыі шукаюць спосабы, як тэхнічна зрабіць так, каб беларуская электрычнасць не трапляла на рынак, і гэта можа быць зроблена хутчэй, чым Літва, Латвія і Эстонія адключацца ад расейскага энэргакола БРЭЛЛ і сінхранізуюцца з Заходняй Еўропай. «Відавочна, не давядзецца нават чакаць сінхранізацыі, мы знойдзем тэхнічнае развязанне, каб гэтая электраэнэргія не трапляла», - сказаў прэм'ер.

Са слоў Сквярняліса, пазіцыю Літвы падтрымлівае Эстонія, спрыяюць ёй Нямеччына і Швэцыя, а ў Латвіі ўсё яшчэ ідуць дыскусіі аб магчымым байкоце электраэнэргіі.

«На дыпламатычным фронце, як мне здаецца, удалося дасягнуць цалкам выразнай пазіцыі Эстоніі, з латвійскага боку, магчыма, сумневы ёсць, але яны звязаныя з прагматычнай дзейнасцю. Я думаю, што ўдалося растлумачыць і давесці, якая гэта праблема, і змянілася рыторыка ў дачыненнях з канцлеркай Нямеччыны, і ў Швэцыі», - сказаў Сквярняліс.

18 сакавіка ўпаўнаважаны ўрада Польшчы ў пытаннях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі выступіў з афіцыйнай заявай, у якой паведаміў, што ягоная краіна не будзе набываць электраэнэргію з Астравецкай АЭС.

Заява прадстаўніка ўрада Польшчы аб тым, што краіна не будзе набываць электраэнэргію з БАЭС (БелАЭС), якая будуецца цяпер у Астраўцы, стала важным сігналам для Літвы, мяркуе палітолаг.

Акрамя таго, Анджэй Пушкта кажа, што Варшаву ў Брусэлі чуюць лепш, чым Вільню, таму цалкам магчыма, што да праблемы БелАЭС атрымаецца прыцягнуць сур'ёзную ўвагу ў Еўропе.

«Гэта вельмі важная навіна, бо як бы мы ні мадэлявалі замежную палітыку Літвы і палітыку бяспекі, мне здаецца, месца Польшчы, калі казаць аб энэргетычнай бяспецы - выключнае. Што тычыцца энэргетычнай бяспекі, стварэння адзінага электраэнэргетычнага рынку, незалежнага ад Расеі, стварэння газавага рынку, то тут месца Польшчы проста выключнае», - сказаў загадчык Кафедры паліталогіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Пукшта.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на сустрэчы са Сквернялісам у лютым паабяцала падтрымку Літве ў плане дасягнення бяспекі БелАЭС, але аб магчымым блакаванні імпарту электрычнасці з гэтай станцыі ў маштабе ЕЗ гаворкі не было. Вільня імкнецца пераканаць і Латвію, і Эстонію ў неабходнасці блакаваць імпарт электраэнэргіі з БелАЭС. Эстонія падтрымлівае пазіцыю Літвы, аднак Латвія прытрымліваецца больш памяркоўнай пазіцыі.

Лідары васьмі парламенцкіх партый Літвы ў лютым падпісалі пагадненне аб больш цесным каардынаванні байкоту электраэнэргіі з БелАЭС. У пагадненні ўтрымліваецца абяцанне аднадушна падтрымаць закон, які прызнаў бы гэтую АЭС небяспечнай і забараніў бы збыт вырабленай на ёй электраэнэргіі на літоўскім рынку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках