28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміка не спраўляецца з пазыковай нагрузкай

5
Луканоміка не спраўляецца з пазыковай нагрузкай

Дзяржпазыка ўжо складае 48% ад ВУП.

Пазыковы крызіс у Беларусі прадаўжаецца.

Цягам апошніх двух гадоў высокімі тэмпамі прадаўжае расці сукупная дзяржаўная пазыка. Да канца 2016 года яе велічыня дасягнула 48% да ВУП, у той час як у першым квартале 2015 г яна складала 29% да ВУП, сведчыць даследаванне CASE Беларусь, піша ej.by са спасылкай на ekonomika.by.

Паводле стану на пачатак першага квартала 2017 года валавая замежная пазыка скарацілася што да пачатку папярэдняга квартала на 1,1%, у той час як дзяржаўная замежная пазыка павялічылася на 3,7%.

З сярэдзіны 2014 года захоўваецца тэндэнцыя на скарачэнне кароткатэрміновай валавой замежнай пазыкі. У той жа час доўгатэрміновыя пазыкі растуць, што пакідае без зменаў тэмпы росту валавой замежнай пазыкі цягам апошніх двух гадоў.

Яшчэ адным індыкатарам крэдытаздольнасці краіны з'яўляецца гадавая даходнасць еўрабондаў. Чым ніжэйшая адсоткавая стаўка ў еўрааблігацыях, тым вышэйшы давер да краіны ў крэдытораў. Пасля паўгадавога зніжэння прыбытковасці ў беларускіх еўрабондах 2018 (з 7,5% у лютым да 4,5% у кастрычніку), у лістападзе мінулага года тэндэнцыя аднавілася, і да сярэдзіны лютага гэтага года стаўка вырасла да 6,3% гадавых (гл. мал.). Рост ставак становіцца трывожным сігналам з прычыны таго, што важкую частку (800 млн даляраў) замежнай пазыкі, якую Беларусь павінна выплаціць у 2017 годзе, плануецца рэфінансаваць за кошт новага выпуску еўрааблігацый. Магчыма, на павышэнне даходнасці беларускіх еўрабондаў уплывае зацягванне перамоўнага працэсу з МВФ наконт атрымання новага крэдыту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках