18 красавiка 2024, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» пройдуць 14-20 верасня

25
Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» пройдуць 14-20 верасня

Дату ў дакладзе Лукашэнкі агучыў міністр абароны Раўкоў.

Супольнае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017» пройдзе з 14 да 20 верасня, паведаміў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

«Плануецца, што вучэнне «Захад-2017» пройдзе з 14 да 20 верасня», - паведамляе дзяржагенства БелТА са спасылкай на словы Раўкова пасля дакладу дыктатару Лукашэнку.

Агулам, заўважыў ён, «прасторавы размах гэтага вучэння вельмі вялікі - ад Кольскага кірунку ў арктычнай зоне і заканчваючы Беларуссю». На тэрыторыі Беларусі ў вучэннях будзе задзейнічана 7 палігонаў і пляцовак для рэгіянальнай групоўкі войскаў, удакладніў кіраўнік Мінабароны рэспублікі.

Раўкоў нагадаў, што ў склад рэгіянальнай групоўкі войскаў уваходзяць Узброеныя Сілы Беларусі і 1-е танкавае войска Заходняй вайсковай акругі Расеі. Частка сіл і сродкаў гэтага танкавага войска прыбудзе на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэнні.

Паводле інфармацыі міністра, агульная колькасць прыцягнутых на вучэнні войскаў не будзе перавышаць параметраў, вызначаных Венскім дакументам 2011 года, - не больш за 13 тысяч чалавек асабовага складу. «Ад Расейскай Федэрацыі для ўдзелу на нашай тэрыторыі ў супольным стратэгічным вучэнні плануецца блізу 3 тысяч вайскоўцаў і блізу 280 адзінак тэхнікі», - паведаміў міністр.

Акрамя наземнага складніка будзе задзейнічаная і авіяцыя, у тым ліку да 25 лятальных апаратаў з расейскага боку. «Ніякага ажыятажу няма. Усё планава», - запэўніў Раўкоў.

Ён паведаміў, што задача вучэнняў - праверыць гатоўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў да выканання задач у абароне «саюзнай дзяржавы».

«Скіраванасць рэгіянальнай групоўкі войскаў, падрыхтоўка і трэніроўка яе дзеянняў палягае менавіта ў абарончым чынніку. Для таго, каб прадстаўнікі NATO, заходніх дзяржаў маглі пераканацца ў гэтым, мы запрашаем адпаведную катэгорыю», - распавёў Раўкоў.

З ягоных слоў, на сёння з боку замежных партнёраў ёсць сур'ёзная зацікаўленасць у прыездзе і назіранні за ходам вучэнняў. «Мы накіруем запрашэнні за 50 дзён да пачатку вучэнняў. Тыя патрабаванні, пра якія заяўляюць заходнія партнёры, будуць выкананыя», - сказаў міністр.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках