24 красавiка 2024, Серада, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Народ будзе ціснуць на рэжым, пакуль не адбудуцца свабодныя выбары

2
Уладзімір Някляеў: Народ будзе ціснуць на рэжым, пакуль не адбудуцца свабодныя выбары
Уладзімір Някляеў

Маршы абураных беларусаў перараслі ў палітычныя пратэсты.

У чым ключавое адрозненне Маршаў абураных беларусаў ад пратэстаў прадпрымальнікаў? Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў. На ягоную думку, улады цяпер не ў той эканамічнай сітуацыі, каб задаволіць пратэстоўцаў, а гвалтоўна разганяць дэманстрацыі не могуць сабе дазволіць, бо чакаюць падтрымкі Захаду, у тым ліку крэдыту МВФ і прэферэнцый ад сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ:

«Сітуацыя, пры якой сталі пратэставаць прадпрымальнікі, прынцыпова адрозная ад той, што склалася на сёння. На той момант у рэжыму былі магчымасці супакойваць незадаволенасць і пратэсты, бо на тое былі, перш за ўсё матэрыяльныя, сродкі. Сёння гэтых сродкаў няма. Рэжым не можа тымі механізмамі, якімі супакойваў народ раней, задобрыць яго цяпер. Не можа вытрымаць грамадскую дамову, якая існавала доўгі час, бо аплачвалася грашыма Расеі - зніжкамі на нафту, паліва і гэтак далей.

Па-другое, Маршы абураных беларусаў перараслі ў палітычныя пратэсты, чаго не было ў прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі баяліся, што палітычныя патрабаванні наўпрост выклічуць рэпрэсіі што да іх: могуць забраць іх маёмасць, тавар, прыбыткі за гэты гандаль. Сёння такога няма.

А галоўнае, што сёння гульні Лукашэнкі, які дзеля ўтрымання ўлады надумаў ісці двума шляхамі, адзін з якіх выключае іншы, далі грамадству зразумець, што рэжым недзеяздольны не толькі эканамічна, але і палітычна. Гэта разуменне паглыбляецца, як бы ні спрабавала ўлада паменшыць хвалю пратэстаў.

Трэба прызнаць, у яе атрымоўваецца проста шалёная, здзеклiвая прапаганда. Але як бы ўлада ні старалася, нічога не атрымаецца. Але ў прынцыпе сітуацыю змяніць ужо нельга. Грамадства будзе ціснуць на рэжым, каб ён пайшоў на «круглы стол». А калі пойдзе - будуць свабодныя выбары».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках