25 красавiка 2024, Чацвер, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне выбілі манету з выявай разбітай Расейскай імперыі

8
Ва Украіне выбілі манету з выявай разбітай Расейскай імперыі

Памятных пяцігрыўневых манет да 100-годдзя Украінскай рэвалюцыі 1917-1920 гадоў выбіта 35 тысяч штук з нойзільбэра.

Нацыянальны банк Украіны з 22 сакавіка ўводзіць у абарачэнне пяцігрыўневую памятную манету да 100-годдзя Украінскай рэвалюцыі 1917-1920 гадоў, паведамляе прэс-служба НБУ.


На аверсе манеты ўверсе надпісы: Украіна, намінал 5 грыўняў, малы Дзяржаўны Герб Украіны, год выбівання манеты 2017; на люстраным фоне выяўленая стылізаваная кампазіцыя: украінскі сцяг з трызубцам у цэнтры, пад якім размешчаная кампазіцыя, якая сімвалізуе раскіданую, разбітую Расейскую імперыю; лагатып Банкнотна-манетнага двара Нацыянальнага банка Украіны (злева).

НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК УКРАІНЫ АВЕРС ПЯЦІГРЫЎНЕВАЙ ПАМЯТНАЙ МАНЕТЫ ДА 100-ГОДДЗЯ ЎКРАІНСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917-1920 ГАДОЎ

На рэверсе манеты, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара, выяўлена стылізаваная кампазіцыя — дынамічнага каляровага сцяганосца з сіне-жоўтым сцягам (выкарыстаны тампадрук) на фоне выявы калон маніфестантаў са сцягамі і транспарантамі, якія сімвалізуюць той драматычны гістарычны перыяд ва Украіне з масавымі мітынгамі, лозунгамі і заклікамі да незалежнасці, свабоды і г. д.; надпісы:

УКРАІНСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ (уверсе), 1917/1921 (унізе).

РЭВЕРС ПЯЦІГРЫЎНЕВАЙ ПАМЯТНАЙ МАНЕТЫ ДА 100-ГОДДЗЯ ЎКРАІНСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917-1920 ГАДОЎ
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках