29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус перамог на рэйтынгавым турніры ў таэквандо ў Бэльгіі

4
Беларус перамог на рэйтынгавым турніры ў таэквандо ў Бэльгіі
ФОТА: WTFBELARUS.BY

У фінале Арман-Маршал Сіла павінен быў сустрэцца з расейцам Юрыем Кірычэнкам, але спаборнік адмовіўся ад вызначальнага бою праз траўмы.

Беларус Арман-Маршал Сіла перамог на рэйтынгавым турніры ў таэквандо ў Бэльгіі G-1 Belgian Open, паведамляе БелТА.

На турніры беларускі атлет у вагавой катэгорыі звыш 87 кг быў мацнейшы за прадстаўніка Кот-Д'івуара Фірміна Закоў - 36:16, а ў паўфінале не пакінуў шанцаў прадстаўніку Нямеччыны Буазе Эль-Хайнугі - 8:0. У фінале Арман-Маршал Сіла павінен быў сустрэцца з расейцам Юрыем Кірычэнкам, але спаборнік адмовіўся ад вызначальнага бою праз траўмы.

Сярэбраную ўзнагароду ў бэльгійскім Ламэле, дзе праходзіў турнір, здабыў Уладзіслаў Саўлукаў (80 кг). Ён адолеў іншага беларуса Барыса Смычкова, затым справіўся з сербам Мілашам Галубовічам - 18:6. У двубоі за першае месца Саўлукаў саступіў харвацкаму спаборніку, пасеянаму на турніры пад першым нумарам, Луку Харвату.

Для беларускіх прадстаўнікоў таэквандо галоўнымі стартамі ў 2017 годзе стануць чэмпіянат свету ў Муджу (Рэспубліка Карэя, з 24 да 30 чэрвеня) і чэмпіянат Еўропы, які з 7 да 10 верасня прыме менскі Палац спорту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках