22 лютага 2019, Пятніца, 16:22
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся сайт пра фальсіфікацыі на выбарах

43
ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА
ФОТА: BYMEDIA

Партал прапануе серыю артыкулаў, якія на прыкладах тлумачаць, якім чынам у Беларусі адбываюцца маніпуляцыі ў працэсе выбараў.

Партал даследчай журналістыкі Belsled.org апублікаваў серыю матэрыялаў, якія крытычна аналізуюць афіцыйныя вынікі беларускіх выбараў, пачынаючы з 2006 года, піша nn.by.

Яны дакводзяць, што афіцыйна зацверджаныя звесткі ў прынцыпе немагчымыя, бо супярэчаць універсальным законах матэматыкі і логікі. Крытычны аналіз суправаджае інфаграфіка. Акрамя таго, партал прапануе серыю артыкулаў, якія на прыкладах тлумачаць, якім чынам у Беларусі адбываюцца маніпуляцыі ў працэсе выбараў.

Анамальная статыстыка, на якую раней ніхто ці амаль ніхто не звяртаў увагі вось у чым: з афіцыйных звестак вынікае, што на выбарах 2006 года ў большасці раёнаў Магілёўскай вобласці ніхто не аддаў голас «супраць усіх», а ў двух раёнах краіны гэты паказчык наогул меншы за нуль! На тых жа выбарах быццам бы толькі 22 чалавекі з 11 тысяч выбарцаў Хоцімскага раёна не ўзялі ўдзелу ў выбарах. Прыход — 99,8%, і гэта ў памежным рэгіёне, дзе многія з'язджаюць на заробкі ў суседнюю Расею!

Або яшчэ цуды: падчас парламенцкіх выбараў-2012 у Гомелі цягам двух гадзін галасавання на ўчасткі быццам бы прыйшлі 115 тысяч чалавек! Такой колькасці гараджан на вуліцах горада, мабыць, не было ніколі ў гісторыі. Ці ж надзвычай высокая дзель галасавання на месцы знаходжання: у некаторых раёнах Беларусі домв прагаласавала ледзь ці не палова ўсіх выбарцаў, якія прагаласавалі ў асноўны дзень выбараў.

А хто-небудзь яшчэ верыць падлікам Лідзіі Ярмошынай?