19 красавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі радыяцыйны фон грузу на самалёце перавысіў норму ў 250 разоў

13
У Беларусі радыяцыйны фон грузу на самалёце перавысіў норму ў 250 разоў

Груз быў знойдзены ў Гомелі на самалёце, які ляцеў з Арменіі ў Балгарыю.

Радыяцыйны фон грузу, які быў знойдзены ў Гомелі на самалёце, які ляцеў з Арменіі ў Балгарыю, быў перавышаны ў 250 разоў. Аб гэтым заявіў начальнік управы памежнага кантролю Дзяржпамежкамітэту Алег Ляшук, піша БелТА.

З ягоных слоў, на самалёце знайшлі скрыню, «на якой было пазначэнне крыніцы іанізацыі». Пры гэтым радыяцыйны фон грузу быў перавышаны прыкладна ў 250 разоў. На месца былі выкліканыя супрацоўнікі гомельскай памежнай групы, якія займаюцца радыяцыйна-хімічнай выведкай, а таксама супрацоўнікі МНС.

Прадстаўнік Дзяржпамежкамітэту дадаў, што пасля праверак груз быў прапушчаны праз мяжу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках