25 красавiка 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прызнаны найлепшым трэнерам 22-га тура чэмпіянату Украіны

Беларус прызнаны найлепшым трэнерам 22-га тура чэмпіянату Украіны
ЛЕАНІД КУЧУК
ФОТА: GIGAFOOTBALL.NET

Галоўны трэнер «Сталі» Леанід Кучук атрымаў ад экспэртаў сярэдні бал пяць паводле пяцібальнай шкалы.

Галоўны трэнер «Сталі» Леанід Кучук быў прызнаны Усеўкраінскім аб'яднаннем трэнераў у футболе (УАФТ) найлепшым сярод сваіх калег у 22-м туры чэмпіянату Украіны, паведамляе «Прессбол».

Настаўнік каманды з Каменскага атрымаў ад экспэртаў арганізацыі сярэдні бал 5 паводле пяцібальнай шкалы, паведамляе sportarena.com.

Максімальную ацэнку Кучук зарабіў дзякуючы разгромнай перамозе «Сталі» над «Александрыяй» (4:1). Саступаючы ў матчы 0:1, сталявары здолелі павярнуць ход гульні на сваю карысць і забіць чатыры галы.

Гэтая вікторыя прадоўжыла серыю пераможных матчаў «Сталі». Цяпер іх тры запар. Столькі матчаў запар каманда з Каменскага не перамагала ніколі раней у чэмпіянатах Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках