28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава зарабіла за сезон прызавых больш, чым усе беларусы агулам

19
Домрачава зарабіла за сезон прызавых больш, чым усе беларусы агулам

На рахунку лідаркі беларускай нацыянальнай каманды ў біятлоне 27 тысяч еўраў.

Дар'я Домрачава зарабіла ў сезоне-2016/17 Кубка свету прызавых больш, чым усе астатнія беларусы агулам, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, Домрачава прапусціла першыя тры этапы. На рахунку лідаркі беларускай каманды 27 тысяч еўраў, заробак усіх астатніх чальцоў каманды агулам склаў 23 тысячы.

Больш за ўсіх прызавых і ў мужчын, і ў жанчын зарабілі ўладальнікі Вялікіх крыштальных глобусаў — француз Мартэн Фуркад і немка Лаура Дальмаер.

Топ-5. Мужчыны

Мартэн Фуркад – 348 750

Антон Шыпулін – 148 750

Ёханэс Бо – 138 500

Сымон Шэмп – 104 000

Арнд Пайфэр – 94 250

Топ-5. Жанчыны

Лаура Дальмаер – 298 000

Габрыэла Коўкалава – 216 750

Кайса Мякярайнэн – 145 000

Мары Доран Абэр – 142 250

Жусцін Брэза – 73 250

Беларусы

Дар'я Домрачава – 27 000

Уладзімір Чапелін – 7 000

Дар'я Юркевіч – 7 000

Надзея Скардзіна – 5 500

Ірына Крыўко – 2 500

Надзея Пісарава – 1 000

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках