30 сакавiка 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разведка Нямеччыны: Вучэнні «Захад-2017» задуманы не для абароны

16
Разведка Нямеччыны: Вучэнні «Захад-2017» задуманы не для абароны

Манеўры расейскіх войскаў у Беларусі выходзяць за рамкі звычайнай ахоўнай стратэгіі.

Бруна Каль, кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Нямеччыны, у інтэрв'ю Der Spiegel (пераклад – belaruspartisan.org) заявіў пра тое, што вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі ўяўляюць сабой патэнцыйную пагрозу.

- Хто ўяўляе большую пагрозу: Расея ці ІДІЛ?

- Я б паставіў тэрарыстычную пагрозу на самы верх спісу пагроз. Гэта тое, што выклікае найбольшую трывогу ў насельніцтва. Аднак мы вельмі сур'ёзна ставімся і да расейскай пагрозы, якая значна ўзрасла апошнім часам. Гэта не толькі пагроза, якая зыходзіць ад расейскай прапаганды, у парадак дня вярнулася і канвенцыянальная пагроза.

- Што вы маеце на ўвазе?

- Тое, што адбываецца ў вайсковым дачыненні і з узбраеннем. Расея падвоіла свае сілы на заходніх межах — і мы гаворым не толькі пра ракеты «Іскандэр». У Крыме ёсць таксама шмат ракет. І звычайныя ўзброеныя сілы. Гэта ўжо нельга інтэрпрэтаваць як частку ахоўнай стратэгіі супраць краін Захаду, а павінна разглядацца як патэнцыйная пагроза.

- Асабліва, калі мы звернем увагу на расейскія так званыя вучэнні Захад-2017, якія ў гэтым годзе будуць праходзіць у супрацоўніцтве з Беларуссю. Мы хутка станем сведкамі ўварвання расейцаў у краіны Балтыі?

- На захадзе Расеі дыслакаваная танкавае войска. Калі яно ўвойдзе ў Беларусь у рамках гэтых вучэнняў, мне будзе цікава паглядзець, хто па-ранейшаму рызыкне называць гэта ахоўнай стратэгіяй.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках