25 красавiка 2024, Чацвер, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Ад нашай салідарнасці залежыць будучыня Беларусі

5
Генадзь Фядыніч: Ад нашай салідарнасці залежыць будучыня Беларусі
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

За тры дні незалежны прафсаюз РЭП сабраў 800 рублёў на дапамогу героям Маршаў пратэсту.

Старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч паведаміў praca-by.info, пра тое, што беларусы праявілі небывалую салідарнасць у падтрымцы ўдзельнікаў акцый пратэсту.

За тры дні на рахунак прафсаюза паступілі ахвяраванні на суму блізу 800 рублёў ($400).

– Мы актыўна распаўсюджваем інфармацыю пра збор сродкаў у інтэрнэце і спадзяемся на падтрымку беларусаў. Важна ж не толькі матэрыяльны ўдзел неабыякавых людзей, але і пачуццё салідарнасці. Бо мы, грамадзяне Беларусі, даўно хочам жыць у дастатку, у павазе і ведаць, што ад нашага голасу залежыць будучыня нас і нашай краіны, – падсумаваў Генадзь Фядыніч.

Вы можаце аказаць дапамогу актыўным удзельнікам Маршаў, пералічыўшы грошы праз АРІП:

АРІП >>>> г. Мінск >>>> Грамадскія >>>> аб'яднанні >>>> прафсаюз РЭП (з пазнакай «дапамога рэпрэсаваным»).

Таксама можна пералічыць сродкі праз paypal: alaksiej.lavoncyk@tol.org

Нагадаем, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікалі суграмадзян з Менска і рэгіёнаў выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтр сталіцы, а 26 сакавіка – на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках