19 красавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон перамог на дэбатах кандыдатаў у прэзідэнты Францыі

1
Макрон перамог на дэбатах кандыдатаў у прэзідэнты Францыі
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

За яго выступ прагаласаваў кожны трэці француз.

Незалежны кандыдат на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта Францыі Эманюэль Макрон перамог на першых тэледэбатах, якія адбыліся ўчора ўвечары, 20 сакавіка. Пра перамогу экс-міністра эканомікі сведчаць звесткі апытання тэлегледачоў кансалтынг-групай Elabe, праведзенага для канала BFMTV, паведамляе liga.net.

Макрон быў прызнаны «самым пераканаўчым» - 29% гледачоў прагаласавалі за яго, а кожны пяты (20%) аддаў голас за Жана-Люка Меланшона. Асноўныя канкурэнты Макрона - лідарка ўльтраправых Марын Ле Пен і кансерватар Франсуа Фіён - занялі трэцяе месца ў рэйтынгу з аднолькавым вынікам 19%. Выступ Бенуа Амона ўхвалілі 11% апытаных.

Пры гэтым кожны трэці (30%) з гледачоў уважае Макрона «найлепшым праектам для Францыі», Фіёна - 20%, Ле Пэн - 19%, Меланшона - 16% і Амона - 14%.

Адказваючы на пытанне «Хто з кандыдатаў мае найлепшыя якасці для таго, каб стаць прэзідэнтам?», 31% гледачоў назвалі Макрона, 24% - Фіёна, 17% - Ле Пен, 15% - Меланшона і 11% - Амона.

Пры гэтым у частцы «разумення людзей» перамог Меланшон (26%). Ле Пэн набрала па гэтым параметры 24%, Макрон - 23%, Фіён - 14% і Амон - 13%.

У галасаванні ўзялі ўдзел 1157 тэлегледачоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках