23 красавiка 2024, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Так справы не робяцца: мяняць уладу трэба!»

5
«Так справы не робяцца: мяняць уладу трэба!»
Фота: «Радыё Свабода»

Самыя народныя выказванні абураных беларусаў на акцыях пратэсту.

Маршы абураных беларусаў, якія прайшлі па ўсёй краіне, паказалі, што на палітычную сцэну выйшаў сам беларускі народ.

«Радыё Свабода» сабрала Самыя вобразныя, дасціпныя, часам парадаксальныя выказванні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Слоніме, Горадні, Бабруйску, Пінску, Рагачове.

«Калі Лукашэнка прымаў прысягу, ён клаў руку на Канстытуцыю ці на дэкрэт?» - спытала 19 сакавіка сланімчанка ў старшыні райвыканкама.

«Дэкрэты павінны прыносіць шчасце!» Паўза. Прысутныя ў лёгкім шоку. «А нам прыходзяць лісты шчасця». Эмацыйная рэпліка жанчыны ў Бабруйску 12 сакавіка.

«Аляксандр Рыгоравіч, вы труціце нас пальмавым алеем!» - крык душы пенсіянеркі ў Горадні 15 сакавіка.

«Да рэвалюцыі ў Бабруйску было больш працы», - са скрухаю заўважыў пажылога ўзросту мужчына ў Бабруйску 12 сакавіка.

«Пасля вайны так не жылося, як я цяпер жыву», - амаль плакала бабулька ў Бабруйску 12 сакавіка. Такія рэплікі з адсылкай да пасляваенных часоў гучалі і ў іншых гарадах ад пажылых людзей.

«Ва Украіне лепш жыць, хоць там вайна, а ў нас горай без вайны», - Бабруйск, 12 сакавіка.

«Раней на цэнтральную плошчу сілком заганялі на савецкія святы, а тут упершыню людзі самі сабраліся!», - усклікнула жанчына ў Рагачове 12 сакавіка.

«Па-простаму скажу, так справы не робяцца. Мяняць уладу трэба», - Пінск, 11 сакавіка.

«За што нашы дзяды ваявалі?!» - пыталася маці з немаўлём у вазку ў Пінску 11 сакавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках