18 красавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамонт «Адмірала Кузняцова» расцягнецца на тры з паловай гады

17
Рамонт «Адмірала Кузняцова» расцягнецца на тры з паловай гады

За ўвесь час службы судна ні разу не праходзіла сярэдні рамонт і мадэрнізацыю.

ПАО «Неўскае праектна-канструктарскае бюро» распрацавала тэхнічны праект сярэдняга рамонту і мадэрнізацыі адзінага расейскага авіяносца «Адмірал Кузняцоў». Пра гэта ТАСС распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Уласаў.

«Тэхнічны праект рамонту авіяносца распрацаваны, цяпер чакаем пастановы ад Мінабароны», - сказаў ён, адказваючы на адпаведныя пытанні.

Са слоў Уласава, тэрміны і пералік канкрэтных работ будуць залежаць ад фінансавання гэтага праекта. «Па часе рамонт можа заняць ад двух да трох з паловай гадоў», - сказаў ён, не ўдакладняючы аб'ёмы фінансавання.

Раней крыніца ў расейскай абароннай прамысловасці паведаміла ТАСС, што рамонт «Кузняцова» пачнецца ў першай палове 2017 года ў Цэнтры сударамонту «Зорачка».

Авіяносны крэйсер «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» быў спраектаваны Неўскім ПКБ і ўведзены ў строй на пачатку 1990-х гадоў. За ўвесь час баявой службы ён ні разу не праходзіў сярэдні рамонт і мадэрнізацыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках