20 красавiка 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка міністра МНС Беларусі затрымалі за хабар

41
Намесніка міністра МНС Беларусі затрымалі за хабар
ДЗМІТРАЙ БЯГУН
ФОТА: МІНСК-НАВІНЫ

Дзмітрыя Бягуна абвінавачваюць ва ўводзе ў строй аб'екта з парушэннем патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Намеснік міністра ў надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бягун затрыманы паводле падазрэння ў атрыманні хабару.

Пра гэта Лукашэнка расказаў сёння падчас размовы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан», паведамляе БелТА.

Дзмітрый Бягун падазраецца ў атрыманні хабару ад бізнэсоўца за ўвод у строй аб'екта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі.

«Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдаваць на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністра, - адзначыў Лукашэнка. - Свеціць восем гадоў мінімум. Дарабіўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час».

Пры гэтым дыктатар звярнуў увагу, што ў такіх выпадках чыноўнікі не самі прымаюць аб'екты з парушэннямі, а даручаюць гэта сваім падначаленым. «Так загнівае грамадства, цвіллю пакрываецца, - дадаў дыктатар. - Намеснік міністра, вялікі чалавек. Што табе трэба, працуй. Чаго табе не стае?»

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках