20 красавiка 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роберт Тышкевіч: Беларусь абуджаецца і змяняецца

2
Роберт Тышкевіч: Беларусь абуджаецца і змяняецца
Робэрт Тышкевіч
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Палітык заклікаў Сейм і Сенат Польшчы адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі.

«Гэта драматычнае адступленне ад палітыкі нармалізацыі», - так пра рэпрэсіі ў дачыненні да пратэстоўцаў супраць дэкрэта аб «дармаедах» у Беларусі сказаў старшыня камісіі Сейма ў справах Беларусі Роберт Тышкевіч.

Палітык накіраваў спікерам Сейма і Сената Польшчы лісты з чаканнямі дзеянняў у справе вызвалення ўсіх рэпрэсаваных, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Гэта найбольш сур'ёзнае вяртанне рэпрэсій з часу прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, - мяркуе палітык: - Мы спадзяваліся, што пасля вызвалення апошніх палітвязняў і скасавання санкцый у дачыненні да Беларусі яна захавае курс на вяртанне да дэмакратычных стандартаў і дыялог з Еўропай, з Польшчай. На жаль, атрымліваецца, што гэта была толькі часовая палітычная фаза. Разам з тым мы маем справу з нябачанай дагэтуль хваляй сацыяльных пратэстаў у Беларусі. Можна сказаць, што Беларусь абуджаецца і змяняецца».

На ініцыятыву Роберта Тышкевіча ў найбліжэйшы чацвер запланаванае выступленне беларускіх апазіцыйных палітыкаў у польскім Сейме.

Некаторым з іх былі накіраваныя запрашэнні, але нядаўна яны патрапілі ў турму.

«Будзем дамагацца вызвалення Анатоля Лябедзькі, Юрася Губарэвіча, Віталя Рымашэўскага, і іншых апазіцыянераў. Важна, каб грамадская думка ў Польшчы ведала пра падзеі ў Беларусі, - мяркуе дэпутат Сейма: - Так, каб усе ўдзельнікі палітычнай сцэны ў Польшчы маглі з першых вуснаў пачуць меркаванне пра тое, у якім становішчы знаходзіцца грамадзянскае грамадства ў Беларусі. А таксама, каб пачуць, чаго ад нас чакаюць у гэтай сітуацыі. Вызвалення ўсіх арыштаваных у Беларусі мы таксама будзем патрабаваць ад урада».

«Мы чакаем ад цяперашняга ўрада таксама і таго, каб ён выкарыстаў сувязі, якія будаваў з Менскам, для выступлення ў абарону палітвязняў», - сказаў Роберт Тышкевіч.

З ягоных слоў, камісія Сейма ў справах Беларусі будзе таксама дамагацца ўзмацнення свабодных СМІ, якія вяшчаюць на тэрыторыі Беларусі, падтрымкі беларускіх грамадзянскіх і незалежных супольнасцяў, і вяртання Праграмы Каліноўскага для студэнтаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках