20 красавiка 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cямашка паляцеў у Маскву выпрошваць зніжку на газ

41
Cямашка паляцеў у Маскву выпрошваць зніжку на газ
Уладзімір Сямашка
ФОТА: DELFI

«Першыя асобы» ўрада спрабуюць уладзіць нафтагазавую спрэчку.

Беларуская ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі знаходзіцца ў Маскве на чарговых перамовах, піша bdg.by.

«Перамовы ва ўрэгуляванні пытання (нафтагазавага-рэд.) з расейскім бокам працякаюць у перманентным рэжыме. У перамовах удзельнічаюць спецыялісты і кіраўнікі профільных устаноў, у тым ліку «першых асоб» урада», - сказаў суразмоўца РІА «Новости», каментуючы ход перамоў ва ўрэгуляванні беларуска-расейскай нафтагазавай спрэчкі.

Нагадаем, што ў беларуска-расейскіх стасунках даўно нешта пайшло не так. Улады Беларусі зноў актыўна шукаюць альтэрнатыву расейскім нафтапрадуктам: Лукашэнка ў верасні 2016 года запатрабаваў знайсці альтэрнатыву расейскаму газу, паўтарыўшы патрабаванне ў пачатку 2017 года.

Расея раней значна скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь у трэцім квартале 2016 года: агулам зніжэнне склала за 2,3 млн тон нафты за квартал (з 5,8 млн тон да 3,5 млн). Праз гэта беларускія НПЗ знізілі выпуск нафтапрадуктаў, што ўдарыла па нафтазалежнай эканоміцы Беларусі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках