19 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзеля супраціву мужнага беларускага народа»

5
«Дзеля супраціву мужнага беларускага народа»

Як мэр Нью-Ёрка абвясціў дзень 25 сакавіка Днём Незалежнасці ў сваім горадзе.

Дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША ў папулярызацыі інфармацыі пра Беларусь сярод уплывовых колаў ЗША, мэр найбуйнейшага горада Амерыкі афіцыйна абвясціў дзень 25 сакавіка 1957 года Днём Незалежнасці Беларусі ў Нью-Ёрку і запрасіў жыхароў горада «далучыцца да грамадзян беларускага паходжання ў малітвах за мір, свабоду і справядлівасць у свеце».

Сайт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі radabnr.org апублікаваў тэкст афіцыйнай пракламацыі, якую выдала мэрыя Нью-Ёрка.

«У сувязі з тым, што:

25 сакавіка 1957 года будзе трыццаць дзевятая гадавіна абвяшчэння свабоднай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі;

У сувязі з тым, што амерыканцы беларускага паходжання адзначаюць гэтую дату пацвярджэннем свае веры ў свабоду для ўсіх народаў і падкрэсліваннем сваіх перакананняў, што тыранія і дэспатызм не могуць доўга панаваць там, дзе чалавек так верыць;

У сувязі з тым, што супраціў мужнага і патрыятычнага беларускага народа супраць камуністычнага таталітарызму не зменшыўся і не паменшыцца

Дзеля гэтага я, Роберт Ф. Вагнер, мэр горада Нью-Ёрка, гэтым абвяшчаю панядзелак 25 сакавіка 1957 года Днём Незалежнасці Беларусі ў горадзе Нью-Ёрку і заклікаю ўсіх грамадзян далучыцца да грамадзян беларускага паходжання ў малітвах за мір, свабоду і справядлівасць».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках