23 красавiка 2024, aўторак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве страйкавалі будаўнікі метро

4
У Маскве страйкавалі будаўнікі метро

Больш за сотню рабочых чарговым разам выйшлі на страйк праз нявыплату заробкаў.

У Маскве будаўнікі метро чарговым разам выйшлі на страйк на Кутузаўскім праспекце праз нявыплату заробкаў кампаніяй «Інгеакам». Пра гэта «Новай газеце» паведаміў прадстаўнік міжрэгіянальнага прафзвязу «Працоўная асацыяцыя» Аляксандр Зімбоўскі.

«На страйк выйшлі блізу 100 чалавек. Некаторыя працоўныя не атрымлівалі заробак з кастрычніка 2016 года. Нагадаю, яшчэ ў лютым на мінулым страйку прадстаўнік «Інгеакаму» паабяцаў, што кампанія выплаціць будаўнікам запазычанасць у заробках. Так, была невялікая выплата некаторым рабочым, але большую частку запазычанасці кампанія так і не ліквідавала», - распавёў Зімбоўскі.

Са слоў актывіста, на месцы страйку прысутнічаюць прадстаўнікі пракуратуры, якія «ўжо сабралі з рабочых звароты аб затрымцы выдачы заробку» і прадстаўнікі УМВД у раёне Дарагамілава, якія абвінавачваюць будаўнікоў у незаконным мітынгу.

«Паліцыянт перадаў нам патрабаванне аб неабходнасці спыніць адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкула 20.2. КаАП (Парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі альбо правядзення збору, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання, - рэд). Я вельмі здзіўлены такой дзіўнай юрыдычнай фармулёўкай, людзі знаходзяцца на працоўным месцы», - сказаў Зімбоўскі.

У прэс-службе УМВД Масквы паведамілі, што «ніякіх затрыманняў пакуль няма, і аб адміністрацыйным парушэнні гаворка не ідзе.

«Гэта фактычна не страйк, людзі проста прыйшлі ў офіс сваёй кампаніі і патрабуюць, каб ім выдалі заробак», - паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Раней СМІ ўжо паведамлялі пра страйкі рабочых, звязаныя з затрымкай заробкаў кампаніяй «Інгеакам». Увесну мінулага года затрымка склала блізу паўгода. Будаўнікі збіраліся звярнуцца да мэра Масквы Сяргея Сабяніна, але кампанія-забудоўшчыца спрацавала на апярэджанне і абавязалася выплаціць рабочым усю запазычанасць цягам месяца.

Апошні раз працоўныя страйкавалі на Кутузаўскім праспекце 20 лютага. Тады аднаго з будаўнікоў затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Пры гэтым на запыт журналістаў у «Інгеакаме» адказалі, што кампанія не мае запазычанасці ў заробку перад сваімі супрацоўнікамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках