29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар запатрабаваў вынайсці «ўнікальную крыніцу энэргіі»

172
Дыктатар запатрабаваў вынайсці «ўнікальную крыніцу энэргіі»
Карыкатура: Сяргей Ёлкін

Новая крыніца энэргіі патрэбная Лукашэнку, каб «не поўзаць на каленях перад братамі, молячы аб кубаметрах газу».

Вынаходніцтва ўнікальнай крыніцы энэргіі стала б прарывам для беларускай навукі, заявіў Лукашэнка ў час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан», паведамляе БелТА.

- Яшчэ я хацеў бы, каб нашы навукоўцы вынайшлі нейкую новую крыніцу энэргіі, каб мы на каленях не поўзалі нават перад нашымі братамі, молячы іх і выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу, - сказаў дыктатар.

Правадыр таксама заявіў, што беларускія навукоўцы перыядычна ствараюць важныя распрацоўкі, аднак на прадпрыемствах іх укараняць адмаўляюцца.

Напісаць каментар 172

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках