19 красавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Ляпіс-98» трыумфальна вяртаецца ў Менск

3
Гурт «Ляпіс-98» трыумфальна вяртаецца ў Менск

Пасля двух аншлагавых канцэртаў у Менску, Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс-98» зноў чакае сваіх прыхільнікаў.

Пасля паспяховых гастроляў у свеце - Даніі, краінах Балтыі, Украіны і Ізраіля, «Ляпіс-98» пацешыць выступам і менскую публіку. Канцэртная праграма атрымала назву «Маладосць і радасць» - залатыя хіты гурта «Ляпіс Трубяцкі» прагучаць на сцэне Prime Hall 21 красавіка, піша tut.by.

«Ляпіс - 98» - гэта барабаны Дзяніса Шурава, бас - Дзяніса Стурчанка, трамбон - Івана Галушкі, труба - Уладзіслава Сянкевіча, гітара - Паўла Трацяка і, вядома, вакал Сяргея Міхалка. Гурт выконвае выключна хіты «Ляпіса» за ўсю гісторыю існавання калектыву: «Ау», «Ты кінула», «У сукенцы белай», «Яблыні», «Каток», «Афрыка», «Еўпаторыя», «Я веру», «Капітал» і многія іншыя. Часы магічных канцэртаў, калі ўсе дыхалі, спявалі і рухаліся як адно цэлае, вярнуліся, бо так проста адпусціць гэтую атмасферу проста немагчыма.

Сяргей Міхалок і Ка абяцаюць музычныя сюрпрызы, а таксама драйв, вар'яцкую энэргетыку, і вядома, шыкоўнае светлавое, гукавое і відэа шоў. Аўтар відэа інсталяцый - Руслан Вашкевіч, адзін з самых вядомых канцэптуальных мастакоў.

- Я люблю радаваць людзей, я люблю сваю прафесію. Я люблю (і спадзяюся, умею...) спяваць свае песні! І буду гэта рабіць ва ўсіх сваіх творчых праектах шчыра і ад душы! - прызнаўся Сяргей Міхалок.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках