25 красавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Літва вітае пастанову Польшчы не купляць электраэнэргію з БелАЭС

6
Даля Грыбаўскайтэ: Літва вітае пастанову Польшчы не купляць электраэнэргію з БелАЭС
Даля Грыбаўскайтэ

Астравецкая АЭС - пагроза не толькі для Літвы, але і для ўсяго рэгіёну.

Пастанова Польшчы ня закупляць электраэнэргію з Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы, пацвярджае пазіцыю Літвы пра тое, што гэтая станцыя ўяўляе пагрозу для ўсяго рэгіёну, заяўляе літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, піша interfax.by.

«Гэтая вестка важная для нас і вельмі пазітыўная таму, што яна адказвае і нашай пазіцыі і разуменню пагроз, якія ўяўляе АЭС у Астраўцы. Вельмі важна, што гэта робіць адна з найбуйнейшых краін, якая магла стаць патэнцыйным пакупніком электраэнэргіі, чаго дамагаліся Расея і Беларусь», - заявіла ў аўторак у Вільні журналістам Даля Грыбаўскайтэ.

«У што гэта ператворыцца – ці скончыцца будаўніцтва гэтай станцыі, ці проста будзе спынены доступ гэтай электраэнэргіі да еўрапейскіх ЛЭП - магчыма, час пакажа. Але тое, што мы атрымалі яшчэ адну краіну, якая падтрымлівае нашу пазіцыю, яшчэ раз пацвярджае і нашы словы пра тое, што гэтая атамная станцыя з'яўляецца пагрозай не толькі для Літвы, але і для ўсяго рэгіёну», - сказала прэзідэнт.

Беларуская АЭС узводзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці паводле расейскага праекту «ВВЭР-1200». Яна будзе складацца з двух энэргаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Пуск першага энэргаблока запланаваны на 2019 г. Генпадрадчыкам будаўніцтва АЭС з'яўляецца «Атамбудэкспарт» (структура «Расатама»)

На мінулым тыдні ўпаўнаважаны польскага ўраду ў інфраструктурных пытаннях Пётр Наімскі заявіў, што краіна не будзе закупляць электраэнэргію ў Беларусі і разбярэ лінію электраперадачы паміж краінамі.

Вільня з'яўляецца самым актыўным крытыкам БелАЭС. Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ мяркуе, што станцыя з'яўляецца геапалітычным праектам Расеі, накіраваным супраць Літвы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках