29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пальчэўскі: 25 сакавіка пайду за Статкевічам

4
Сяргей Пальчэўскі: 25 сакавіка пайду за Статкевічам
СЯРГЕЙ ПАЛЬЧЭЎСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Актывіст ўважае Мікалая Статкевіча найбольш аўтарытэтным палітыкам і лідарам.

Актывіст «Маладога Фронту» і абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі заявіў «Свабодзе», што 25 сакавіка пойдзе на акцыю ў складзе дружыны спартова-патрыятычнага клубу «Ваяр».

- Сяргей, што 25 сакавіка азначае для вас?

- Гэта свята, гэта дзень незалежнасці Беларусі. Прынамсі, я разглядаю 25 сакавіка як Дзень незалежнасці, бо ў гэты дзень адбылося абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, першай беларускай дзяржавы.

- Як вы будзеце адзначаць 25 сакавіка гэтага года?

- Я пайду на плошчу, буду ўдзельнічаць у шэсці. Вечарам адзначу ў кавярні. Гэта ж святочны дзень. Мне наогул не падабаецца, што ў гэтым годзе на Дзень Волі заклікаюць і «недармаедаў», тых, хто супраць эканамічнай палітыкі Беларусі. Мне здаецца, гэтыя акцыі трэба раздзяляць. Я асабіста іду не супраць дэкрэта №3, а каб адзначыць Дзень незалежнасці.

- Чаму ў гэтым годзе 25 сакавіка выклікае сур'ёзныя супярэчнасці сярод лідараў апазіцыі?

- Я не думаю, што тут нейкая асаблівая сітуацыя. Гэтыя супярэчнасці былі заўсёды. У мінулым годзе таксама былі два розныя маршруты: Статкевіч вёў шэсце ад сквера Янкі Купалы да плошчы Якуба Коласа, а ў гэты ж час іншыя лідары збіраліся ля Акадэміі навук і ішлі ў бок плошчы Бангалор.

- Вы якім маршрутам пойдзеце?

- Я пайду туды, куды скажа Статкевіч, куды ён павядзе. Ён для мяне найбольш аўтарытэтны палітык і лідар. Ён сказаў, што павядзе шэсце на плошчу Незалежнасці. Тут яшчэ такая справа, што я як сябра спартова-патрыятычнага клубу «Ваяр» буду ўваходзіць у дружыну.

Нагадаем, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікалі суграмадзян з Менска і рэгіёнаў выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтр сталіцы, а 26 сакавіка – на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках