24 красавiка 2024, Серада, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Тых, хто не хоча працаваць, трэба прыцягваць да грамадскіх работ

235
Мясніковіч: Тых, хто не хоча працаваць, трэба прыцягваць да грамадскіх работ
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ

Старшыня «савета рэспублікі» прапанаваў адпраўляць беспрацоўных на ачыстку лясоў ад ламачча.

На думку Міхаіла Мясніковіча, не занятых у грамадскай вытворчасці беларусаў умоўна можна падзяліць на тры катэгорыі, піша БелТА.

— Першая — гэта тыя, хто хацеў бы працаваць, але ім трэба дапамагчы з працаўладкаваннем. Хтосьці хацеў бы стварыць уласную справу. І дзесьці прыблізна траціна тых, хто не працуе і не хоча працаваць. Іх трэба прыцягваць у тым ліку для выканання грамадскіх работ. Мы з кіраўніцтвам Лунінецкага раёна дамовіліся, што ў асноўным гэта будуць два кірункі. Першы — гэта тое, што тычыцца догляду меліярацыйных сістэм. Тут вельмі вялікі аб'ём меліяраваных зямель. Трэба праводзіць ачышчальныя работы, расчыстку каналаў, — сказаў спікер.

Рабочыя патрэбныя і для перапрацоўкі лясных рэсурсаў, дадаў Міхаіл Мясніковіч.

— У нас, асабліва ў гэтых трох раёнах (Ганцавіцкі, Пінскі, Лунінецкі), вельмі шмат і драўніны паваленай ветрам, і буралому, лясы недагледжаныя. Мінлясгас тут досыць актыўна працуе. Але разам з тым можна задзейнічаць людзей для таго, каб забяспечваць не толькі санітарную ачыстку лясных масіваў, але і перапрацоўку дробнатаварнай драўніны і атрымліваць прыстойны тавар, які будзе рэалізоўвацца ў тым ліку і насельніцтву. Гэта і штыкет, і калы, і слупкі, і дровы. Такім чынам, магчыма, у асноўнай вытворчасці працоўныя месцы аб'ектыўна скарачаюцца, але ёсць маса іншых кірункаў дзейнасці, дзе могуць быць задзейнічаныя працоўныя рэсурсы, якія ёсць у кожным рэгіёне, — адзначыў Мясніковіч.

Напісаць каментар 235

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках