24 красавiка 2024, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Кунцэвіч: 25 сакавіка выйсці павінны ўсе

4
Сяргей Кунцэвіч: 25 сакавіка выйсці павінны ўсе

Толькі салідарнасць беларускага народа выратуе краіну ад узурпатара.

Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Кунцэвіч заклікаў беларусаў выйсці на дэманстрацыю 25 сакавіка.

«Толькі масавасць людзей, толькі колькасць, толькі ўся краіна. Хто думае пра сілавы пераварот, паглядзіце на фота, паглядзіце, хто ў большасці выпадкаў выходзіць на плошчу. Пенсіянеры і жанчыны, якім надакучыла ўтрымліваць сваіх дзяцей і ўнукаў. Вы рэальна думаеце будзе сілавы пераварот? Не.

Толькі салідарнасць беларускага народа выратуе краіну ад лысага ўзурпатара. Выйсці павінны ўсе і не толькі пенсіянеры і жанчыны, і калі чытаеш дзецюка сярэдніх гадоў і ён піша, што не разумее, чаму трэба ісці на плошчу, так і хочацца сказаць сядзі ды праядай матуліну пенсію, сядзі далей і бразгай далей па клавіятуры», - напісаў Кунцэвіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках