25 красавiка 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаныя вынікі літаратурнай прэміі «Дэбют»

Абвешчаныя вынікі літаратурнай прэміі «Дэбют»

Прэмія ўручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў.

Лаўрэатамі прэміі «Дэбют» 2017 года зрабіліся

Міхал Бараноўскі са зборнікам паэзіі «VOLUMEN 1»,

Андрусь Горват з кнігай прозы «Радзіва «Прудок». Дзённік»

Адэля Дубавец з перакладам з польскай мовы кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў».

Яны атрымалі ад фонду «Вяртанне» па 3900 беларускіх рублёў, паведамляе nn.by

Астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы сумай 1000 беларускіх рублёў. У намінацыі «Паэзія» гэта Аляксей Арцёмаў з кнігай «Скрозь кіламетры» і Ганна Комар з кнігай «Страх вышыні», у намінацыі «Проза» — Андрэй Дзічэнка з кнігай «Сонечны чалавек» і Уладзімір Садоўскі з кнігай «1813», у намінацыі «Пераклад» — Надзея Кім з перакладам кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка» і Сюзанна Паўкштэла з перакладам кнігі Альвідаса Шляпікаса «Бог дажджу».

Летась прэмію атрымалі Анатоль Івашчанка (проза) і Святлана Рогач (пераклад).

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках