25 красавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікіціна: На грамадзянства РФ не пагаджуся. Я толькі за Беларусь, гэта ж радзіма мая

Вольга Нікіціна: На грамадзянства РФ не пагаджуся. Я толькі за Беларусь, гэта ж радзіма мая

Брамніца жаночай каманды Беларусі ў гандболе распавяла пра найбліжэйшыя планы.

Брамніца жаночай каманды Беларусі і БНТУ-БелАЗа Вольга Нікіціна ў інтэрв'ю pressball.by адзначыла, што не прыняла б расейскае грамадзянства.

- Трэба меркаваць, вам далі найлепшага гульца ў матчы з Партугаліяй.

- Не, з Францыяй і Гішпаніяй. Але мы ім усё роўна саступілі і занялі 13-е месца. Мяне пасля Гішпаніі ў Валгаград звалі гуляць, перад чэмпіянатам спарынг гулялі з расейкамі, заўважылі, напэўна. Але не адпусцілі.

- І правільна зрабілі. Прапанавалі б расейскае грамадзянства і — ага.

- Так я не пагадзілася б. Я толькі за Беларусь, гэта ж радзіма мая, як яе можна памяняць? А вось пагуляць у расейскім чэмпіянаце было б цікава, не хаваю. Там добры ўзровень канкурэнцыі. Увесь час у тонусе сябе трымаеш, а калі іншыя каманды значна слабейшыя, то на карысць гэта дакладна не ідзе.

- 20 гадоў — добры ўзрост для таго, каб замацавацца ў нацыянальнай камандзе.

- Чацер выклікаў у яе яшчэ на першым курсе. Юля Шут атрымала тады траўму, парвала крыжы. Алеся ў нацыянальнай камандзе, і выйшла так, што Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў мяне не адпусціў, каб клуб наогул без брамніка не застаўся. Тады яшчэ здзівілася, бо і Лена Абрамовіч была, і Валя Кумпель, і не сказаць, што я нейкімі асаблівымі антрапаметрычныя дадзенымі валодаю, сярэдні рост і маладая зусім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках