25 красавiка 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт трактароў рэзка скараціўся

13
Экспарт трактароў рэзка скараціўся

У цэлым экспарт трактароў сельскагаспадарчага і агульнага прызначэння ўпаў на 16%.

Беларусь у студзені 2017 года экспартавала за мяжу 1633 трактары і седлавога цягача. У натуральным выразе пастаўкі знізіліся на 11,9%, у вартасным адбылося павелічэнне на 26,8% да 30,2 млн. даляраў, піша belmarket.by.

З пачатку 2017 года Белстат змяніў коды ТНВЭД, звесткі аб экспарце трактароў цяпер падаюцца ў разбіўцы, у залежнасці ад цягавага класа.

Пастаўкі трактароў магутнасцю менш за 25 к. с. склалі 54 адзінкі на суму 144,9 тыс. даляраў.

Экспарт трактароў магутнасцю ад 25 да 50 к. с. склаў 59 адзінак на суму 494,1 тыс. даляраў. Асноўным пакупніком машын выступіла Расея, таксама трактары пастаўлялі ў Бангладэш, Латвію і Нікарагуа.

Пастаўкі трактароў магутнасцю ад 50 да 100 к. с. склалі 1 168 адзінак на 16,9 млн. даляраў. Практычна палова прыпала на расейскі рынак – 559 адзінкі на 8,2 млн. даляраў. 330 трактароў на 4,66 млн. даляраў былі пастаўленыя ва Украіну. За межы СНД было адпраўлена 134 трактароў, з іх 48 у Афганістан, 39 - у Венгрыю, 24 – у Егіпет.

Пастаўкі машын магутнасцю ад 100 да 175 к. с. склалі 147 адзінак на суму 3,67 млн. даляраў. 78 трактароў экспартавана ў Расею, 59 – ва Украіну.

За мяжу ў студзені было прададзена 11 трактароў магутнасцю больш за 175 к. с. на суму 470,5 тыс. даляраў. Пакупнікам выступілі РФ (9 адзінак) і Малдова (2 адзінкі).

У цэлым экспарт трактароў сельскагаспадарчага і агульнага прызначэння склаў у студзені 1439 адзінак, што на 16% менш, чым у пачатку 2016-га. У вартасным выразе пастаўкі знізіліся на 0,4% да 21,67 млн. даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках