29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынаходлівы кіроўца прыкінуўся выратавальнікам пасля аварыі

5
Вынаходлівы кіроўца прыкінуўся выратавальнікам пасля аварыі

Такім чынам ён спрабаваў схаваць тое, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Але супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца, хутка раскрылі падман.

Цікавы інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю ў Вычулках на вул. Настаўніцкай. Блізу 21.45 у дзяжурную частку ДАІ паступіў сігнал, што ў меліярацыйным канале знаходзіцца перакулены «Land Rover Discovery». Інспектары, якія прыбылі на месца, выявілі побач з перакуленым на дах аўтамабілем 34-гадовага берасцейца. Той растлумачыў, што прыбег на дапамогу кіроўцу. Але самога кіроўцы, як ні дзіўна, на месцы не выявілася, піша vb.by.

Дастаўшы аўтамабіль з канавы, супрацоўнікі ДАІ пачалі яго даследаваць. Тут жа і знайшоўся партфель кіроўцы, дакументы з якога паказалі менавіта на «выратавальніка». Прычына, чаму мужчына захацеў зрабіць вінаватым невядома каго, выявілася простай: кіроўца быў п'яны (больш за 2 праміле алкаголю), а дагэтуль прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ ажно 89 разоў! І хоць пазадарожнік пацярпеў не занадта сур'ёзна, з'ехаць на ім ніхто не здолеў – аўто даставілі на штрафстаянку. Паводле факту аварыі праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках