25 красавiка 2024, Чацвер, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Дай Дарогу!» адсвяткуе Дзень Волі выступам у Варшаве

1
Гурт «Дай Дарогу!» адсвяткуе Дзень Волі выступам у Варшаве

Таксама ў варшаўскім клубе Makulatura выступяць яшчэ трыо з Берасця WeArtists, а таксама палякі Skadyktator і Firenze.

25 сакавіка ў Варшаве выступяць берасцейскія панкі «Дай Дарогу!». Канцэрт музыкі наважылі прымеркаваць да Дня Волі. Спецыяльна пад мерапрыемства берасцейскія панкі наважылі ўспомніць старую песню, напісаную ў суаўтарстве з іншым вакалістам гурта Васілём Рудым. Пасля яго сыходу з «Дай Дарогу!» трэк больш не выконвалі, але цяпер з нагоды яго было наважана ўспомніць, паведамляе «Еўрарадыё».

«Плануем упершыню выканаць песню «Hlopaki z Terespolu», якая выходзіла ў пачатку двухтысячных на альбоме «На Марозе», - кажа дырэктар гурта Яўген Крук. - Спецыяльна пад канцэрт аднаўлялі тэкст песні, бо ён быў згублены, доўга шукалі рукапіс Юрыя Стыльскага, знайшлі, штосьці здымалі з аўдыяверсіі, але там дакладна не разбярэш, ды і польская мова там была няправільная. Таму адноўлены варыянт мы адправілі ў Польшчу на рэдактуру...Карацей, наважылі акрамя Дня Волі яшчэ і гэты трэк уваскрэсіць».

Акрамя «Дай дарогу!», у варшаўскім клубе Makulatura выступяць яшчэ трыо з Берасця WeArtists, а таксама палякі Skadyktator і Firenze. На наступны дзень, 26 сакавіка «Дай дарогу!» перамесцяцца ў Прагу, дзе выканаюць тую ж праграму ў клубе CraftHouse.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках